Студэнты УЗВ атрымалі віншаванні ад амбасадара Італіі ў Беларусі

Студэнты УЗВ атрымалі віншаванні ад амбасадара Італіі ў Беларусі

Напярэдадні сканчэння чарговага навучальнага года студэнты УЗВ, якія вывучаюць італьянскую мову, запрасілі на выпускную вечарыну амбасадара Італіі ў Беларусі  Стэфана Б’янкі. З-за занятасці амбасадар прыехаць не змог, але даслаў нашым студэнтам ліст з віншаваннямі.

«Ваш энтузіязм і ваша дзейнасць з’яўляюцца для мяне новым пацверджаннем таго, што італьянскія мова і культура выклікаюць вялікую зацікаўленасць у Беларусі і працягваюць прыцягваць шмат новых прыхільнікаў.

Я хацеў бы выказаць вам свае самыя цёплыя пажаданні ў вашым навучанні! Я спадзяюся, што вы працягнеце сваё падарожжа ў свет цудаў нашай мовы і культуры, такі разнастайны і багаты, дзякуючы старажытнай і славутай гісторыі, і ў той жа час такі жывы і дынамічны ў сваёй сучаснасці» — напісаў Стэфана Б’янкі.

Ганка Урбановіч вядзе заняткі курса італьянскай мовы

Студэнты УЗВ вывучаюць італьянскую мову ўжо некалькі гадоў.

Навучэнцы курса італьянскай мовы на выпускной вечарыне УЗВ-6

Зараз абмяркоўваюцца варыянты арганізацыі супрацоўніцтва паміж «Універсітэтам Залатога Веку» і універсітэтам трэцяга веку з італьянскага Турына.

Фота з архіву УЗВ

 

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.