Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У суботу 4 лістапада студэнты “Універсітэта Залатога Веку” наведалі могілкі, дзе ўшанавалі памяць вядомых гарадзенцаў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё беларускай гісторыі і культуры.

Студэнты прыбралі, паклалі кветкі і запалілі знічкі ля магіл акадэміка Юрыя Астроўскага, пісьменніка Аляксея Карпюка, адраджэнцаў Аляксандра і Тамары Талерчыкаў, Браніслава Ржэўскага, кампазітара Яўгена Петрашэвіча і іншых.

Гэта першая ў гэтым годзе акцыя “Школы добрых справаў”. Планаванне наступных акцый адбудзецца 30 лістапада на агульнай лекцыі.

Фота Валерыя Дзенісевіча

Яшчэ запісы