
12 студзеня група сяброў Рады і актыўных слухачоў УЗВ наведала горад Сакулка (Польшча), дзе адбылася сустрэча са студэнтамі Uniwersytetu Trzeciego Wieku w Sokółce. Гэта першы крок у наладжванні партнёрскіх кантактаў з нашымі самымі блізкімі суседзямі.
На сустрэчы абмеркавалі планы супрацоўніцтва паміж абодвума ўніверсітэтамі, а таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстай імпрэзе, арганізаванай польскімі калегамі.
На пачатку лютага дэлегацыя з УТВ г. Сакулка наведае наш універсітэт. На гэтай сустрэчы будзе падпісана дамова аб сумесным супрацоўніцтве.
Зараз УЗВ мае партнёрскія адносіны з універсітэтамі трэцяга веку з Вільні (Літва), Мар’ямпале (Літва), Вроцлава (Польшча), Львова (Украіна), Бэкансфілда (Вялікабрытанія).
Болей фота па спасылцы.