Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

27 красавіка слухачы УЗВ перадалі кнігі ў Путрышкаўскую бібліятэку.

Акцыя па зборы мастацкіх кніг пачалася ў сакавіку. Падчас збору быў арганізаваны буккросінг, студэнты актыўна мяняліся кнігамі.

Кнігі, якія былі сабраныя за 2 месяцы, былі перададзеныя ў Путрышкаўскую бібліятэку. Гэта бібліятэка не толькі працуе ў Путрышках, але і развозіць кнігі па маленькіх вёсках. Супрацоўнікі выказалі вялікую падзяку ўсім, хто прымаў удзел у акцыі.

Акцыя прайшла ў межах “Школы добрых справаў”.

Яшчэ запісы