Студэнты УЗВ прымуць удзел у аздараўленча-культурніцкім летніку ў Паланзе

Студэнты УЗВ прымуць удзел у аздараўленча-культурніцкім летніку ў Паланзе

Новыя знаёмствы, насычаная культурніцкая праграма, прагулкі ля мора і, вядома, добры настрой — вось што чакае ўдзельнікаў беларуска-літоўскага летніка, які пачнецца 2 чэрвеня ў Паланзе.

Правядзенне сумеснага летніка стала магчымым пасля падпісання ў красавіку 2016 года дамовы аб супрацы паміж універсітэтам трэцяга веку імя Медарда Чобата з Вільні і гарадзенскім «Універсітэтам Залатога Веку».

Калегі з факультэта турызма літоўскага УТВ знайшлі ў Паланзе гатэль «Вітурыс», які пагадзіўся даць зніжку (10-дзённы побыт у гатэлі са сняданкамі абыйдзецца ў 90 еўра на чалавека), распрацавалі цікавую праграму летніка і запрасілі прыехаць туды гарадзенцаў.

Урачыстае адкрыццё летніка запланавана на вечар 2 чэрвеня.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.