Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Чарговая акцыя у межах “Школы добрых справаў” УЗВ завершылася ў пачатку новага года.

 

На працягу месяца студэнты “Універсітэту Залатога Веку” збіралі макулатуру.

Удзел у акцыі бралі некалькі дзясяткаў удзельнікаў і супрацоўнікаў праграмы.

Штогод у межах “Школы добрых справаў” студэнты УЗВ здзяйсняюць каля 10 розных акцый і мерапрыемстваў на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Планаванне добрых справаў на 2 семестр гэтага акадэмічнага года адбудзецца 10 студзеня на першай у гэтым семестры агульнай сустрэчы студэнтаў УЗВ.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы