Студэнты УЗВ вярнуліся з актыўнага адпачынку ў Паланзе

Студэнты УЗВ вярнуліся з актыўнага адпачынку ў Паланзе

Бег назад, перацягванне канатаў, мятанне камянёў — такія дысцыпліны былі на алімпіядзе, якой завяршыўся першы сумесны беларуска-літоўска летнік для сталых людзей.

Гэты праект арганізаваны разам з Віленскім Універсітэтам Трэцяга Веку,  з якім  было падпісана партнёрскае пагадненне ў красавіку гэтага году. Удзельнікамі аздараўленчага летніку ў літоўскай Паланзе сталі не толькі гарадзенскія студэнты УЗВ, але і іх калегі з Кобрыну і Менску. Беларуская група далучылася да літоўскіх студэнтаў УТВ, усяго на адпачынак прыехала каля 100 чалавек.

Праграма летніка была вельмі насычаная — за дванадцаць дзён удзельнікі паспелі зладзіць экскурсіі па Паланзе і ў суседнія гарады,  паўдзельнічаць у фэсце танцаў, наведаць некалькі лекцый і адукацыйных праграм, правесці алімпіяду. Кожную раніцу праводзілася гімнастыка на свежым паветры каля мора, у якой удзельнічала большасць удзельнікаў летніку.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі.

Наталля:

Я ўдзячная лёсу, што давялося пабываць у раі пад назвай Паланга. Ранішняя гімнастыка на свежым паветры надае бадзёрасці і зараджае энергіяй на цэлы дзень. Мы даведаліся шмат новага і цікавага, наведалі запаведныя паркі, пачулі шмат легендаў. Дзякуй усім арганізатарам гэтага адпачынку.

Алена і Усевалад Калько:

Шчыры дзякуй! Запрашэнне ў Палангу для нас —  неверагодная прыгода. Балтыйскае мора, жоўценькі пясок і смалістыя сосны, духмянае паветра, спевы птушак — усё складаецца, у спалучэнні з сяброўскім стаўленнем прымаючага боку, у дзіўную мазайку, якая назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Вельмі цікавы праект, шмат экскурсій ад прафесіяналаў і знаўцаў сваёй справы.  Дзякуй за апантанасць  і натхненне!

Адна з удзельніц, натхніўшыся сяброўскай атмасферай, склала верш пра летнік:

Встреча

Звенело лето, лето золотое

Встретились в Паланге

Вильнюс — Беларусь!

 

Все мы поначалу немного волновались,

А потом сдружились, забыли мы про грусть.

Вместе отдыхали, спортом занимались

Бело нам комфортно вместе с вами жить.

 

И, хотя порою, мы слов не понимали,

Можно всё улыбкой было объяснить.

Много узнали, много повидали,

И такое лето нам нельзя забыть.

 

Будем мы встречаться, будем мы общаться

И за эту встречу судьбу благодарить!


Вера Трафімовіч

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.