Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пачатак працы “Школы добрых справаў” прыпаў сёлета на Сусветны дзень Дабрыні, які адзначаецца 13 лістапада. Пасля кароткага знаёмства з гісторыяй і прынцыпамі працы Школы, слухачы УЗВ перайші да вылучэння ідэяў добрых справаў, якія будуць рэалізоўвацца ў гэтым акадэмічным годзе.

Школа добрых справаў

Прагучалі ідэі арганізаваць дапамогу Дому састарэлых, зладзіць дабрачынны Калядны кірмаш і перадаць атрыманыя на ім сродкі на дапамогу людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Агульны занятак УЗВ

Яшчэ адна група слухачоў УЗВ прапанавала ўзяць удзел у азеляненні горада і пасадзіць яшчэ адну алею УЗВ (першая была пасаджаная яшчэ ў кастрычніку 2010 года ў гарадзенскім заапарку).

Школа добрых справаў

Студэнты “Універсітэту Залатога Веку” запланавалі сёлета таксама “апрануць” свой хор “УЗВышша” (сабраць для гэтага сродкі і рэчы, неабходныя для стварэння касцюмаў), а таксама правесці кірмаш па абмене вопраткай.

Дэталёвы графік рэалізацыі дабрачынных акцый УЗВ на гэты акадэмічны год будзе выпрацаваны ў час сустрэчы каардынатараў ініцыятыўных груп, якая адбудзецца 20 лістапада.

Удзел у гэтай сустрэчы возьмуць і сябры Рады УЗВ.

Фота Вітаўта Рудніка і Людмілы Прыгажаевай

Яшчэ запісы