Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

30 кастрычніка на занятках ангельскай мовы адбылася скайп-сустрэча са слухачамі “Універсітэта Трэцяга Веку” з Бэкансфілду (Англія). Студэнты пазнаёміся з замежнымі сябрамі, распавялі пра сябе і размаўлялі на тэму сям’і.

Сустрэча прайшла ў добрай і прыязнай атмасферы.Наступны скайп-мост плануецца на лістапад. Такія рэгулярныя зносіны з носьбітамі мовы – выдатны спосаб палепшыць веды ангельскай мовы.

З Бэкансфілдскім УТВ мы сябруем з 2014 года, рэгулярна наладжваем скайп-масты, а ў кастрычніку 2015 года брытанцы наведалі студэнтаў УЗВ у Гродна. Пачытаць пра гэтую сустрэчу можна па спасылцы.Даведацца больш пра ўдзельнікаў брытанскай групы і паглядзець прывітальнае відэа можна ў артыкуле Linking With Belarus.


Яшчэ запісы