Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

28 лістапада на занятках ангельскай мовы адбылася скайп-сустрэча са слухачамі “Універсітэта Трэцяга Веку” з Бэкансфілду (Англія). Студэнты размаўлялі на тэму сям’і і хобі.

Сустрэча прайшла ў добрай, святочнай атмасферы, брытанскія і беларускія студэнты загадзя павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі.

Наступны скайп-мост плануецца на студзень, тэма сустрэчы будзе жыццё тыповага беларуса: чым ён харчуецца, як бавіць вольны час, што робіць на выходных і інш.

З Бэкансфілдскім УТВ мы сябруем з 2014 года, рэгулярна наладжваем скайп-масты, а ў кастрычніку 2015 года брытанцы наведалі студэнтаў УЗВ у Гродна. Пачытаць пра гэтую сустрэчу можна па спасылцы.

Даведацца больш пра ўдзельнікаў брытанскай групы і паглядзець прывітальнае відэа можна ў артыкуле Linking With Belarus.

Яшчэ запісы