Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Вялікі Чалавек і славуты гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч пайшоў у лепшы свет 11 сакавіка. Пасля сябе ён пакінуў мноства вучняў, кніг і музычных твораў, якія выконваюць зараз розныя калектывы, у ліку якіх і наш хор “УЗВышша”. Яўген Петрашэвіч з’яўляўся Пачэсным студэнтам “Універсітэту Залатога Веку”, аўтарам гімна УЗВ.

Яўген Петрашэвіч далучыўся да “Універсітэту Залатога Веку” амаль з самага пачатку яго дзейнасці.

Яўген Петрашэвіч, Кастусь Жыць і Сафія Вераб’ёва-Дольская на занятках УЗВ, 2010 год.

Пакуль былі сілы – наведваў заняткі і некаторыя агульныя сустрэчы.

Яўген Петрашэвіч і Святлана Маразевіч на адной з інтэграцыйных сустрэч “Універсітэту Залатога Веку”

Аднойчы ў час адной з інтэграцыйных сустрэч спадар Яўген сказаў, што збіраецца напісаць гімн УЗВ і стрымаў сваё слова.

Словы гімна “Універсітэту Залатога Веку”, напісанага Яўгенам Петрашэвічам
Такі аўтограф Яўген Петрашэвіч пакінуў да гімна УЗВ
Кампазітар выконвае гімн УЗВ у сваёй кватэры

Апошняя наша агульная сустрэча з Яўгенам Петрашэвічам адбылася на ўрачыстым закрыцці сёмага навучальнага года УЗВ.

Кампазітар ужо адчуваў сябе не вельмі добра, але прыйшоў павіншаваць нашых студэнтаў і ўсю каманду УЗВ.

Яўген Петрашэвіч і дырэктарка УЗВ Лана Руднік на ўрачыстым закрыцці сёмага навучальнага года праграмы

Мы, арганізатары, студэнты і выкладчыкі “Універсітэту Залатога Веку” таксама заўсёды будзем помніць Яўгена Петрашэвіча. Вечны супакой яго Душы.

Выказваем таксама шчырыя спачуванні розным і блізкім Яўгена Петрашэвіча.

Глядзіце таксама інтэрв’ю з Яўгенам Петрашэвічам, зробленае ў межах праекта “Постаці“.

Успаміны кампазітара пра яго жыццёвы шлях надрукаваныя ў нашым “Жыццёвым дзённіку.

Яўген Канстанцінавіч Петрашэвіч. Нарадзіўся 8 чэрвеня 1930 г. ў вёсцы Падбараны Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1939 г. сям’я Петрашэвічаў пераехала ў Гродна. У 1949 г. скончыў 9 клас школы № 8, адначасова вучыўся ў Гродзенскай музычнай школе па класе баяна. У пачатку 50-х вучыўся ў Мінскай музычнай вучэльні па спецыяльнасці баян і дырыжыраванне.

1956-1970 гг.– працаваў у Гродзенскай музычнай школе № 1 імя Ю.Семянякі. Адначасова кіраваў аркестравай групай народнага ансамбля  песні і танца “Нёман” (каля 5 гадоў), потым – аркестравай групай народнага ансамбля танца “Вянок”, таксама 5 гадоў. У 1972-1974 гг. – кіраўнік хору Абласнога савета прафсаюзаў у Гродне. З 1975 г. кіраваў аркестрам народных інструментаў абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. Заснавальнік легендарных гарадзенскіх “Дударыкаў”.

Памёр 11 сакавіка 2017 г. у Гродне.

Яшчэ запісы