Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Традыцыйная Калядная вечарына “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 19 снежня, была поўная сюрпрызаў і цікавых творчых нумароў.

Імпрэзу распачынае Вера Кунцэвіч. Гэта яе намаганнямі ва УЗВ шмат гадоў працаваў клуб “Беларускія вячоркі”, а таксама быў створаны хор “УЗВышша”.

Менавіта харысты, якімі кіруе сёлета Ірына Жыгуліна, працягваюць вечарыну, ствараючы сапраўдны Калядны настрой.

На сцэне з’яўляецца Святы Мікалай, а ўслед за ім  – і першы “сюрпрыз” у асобе вядомага беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча (шчыры дзякуй кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Гучаць добра ўсім вядомыя песні.

Пад адну з песняў частка гасцей пайшла ў танцы.

Вечарыну працягваюць творчыя нумары ў выкананні студэнтаў і выкладчыкаў курсаў і клубаў УЗВ.

Першымі “рвуць” залу танцоркі курса “DivaLatina”, а затым і іх кіраўнікі Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін.

Пад бурныя апладысменты праходзіць дэфіле ў выкананні модніц УЗВ.

Традыцыйна “запальваюць” Святы Мікалай і яго чароўная спадарожніца.

Чаго вартае толькі сола на хіндзі ў выкананні Святога Мікалая!

Смех, музыка, вершы і басні, танцы пад добра ўсім вядомыя мелодыі, навагоднія пажаданні, размовы за святочным сталом, фотасэсіі – усё гэта стварае незабыўную атмасферу навагодняга свята, якое надоўга застанецца ў памяці яго ўдзельнікаў.

Яшчэ запісы