Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ініцыятарамі стварэння кааліцыі з’яўляюцца гарадзенскія арганізацыі “Цэнтр “Трэці сектар” і “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”. Першым крокам кааліцыі стала сумесная распрацоўка прапановаў у Нацыянальную Стратэгію актыўнага даўгалецця.

Першая арганізацыйная сустрэча па стварэнні кааліцыі прайшла 14 лістапада ў Мінску.

Апроч прадстаўнікоў згаданых вышэй арганізацый, удзел у ёй бралі кіраўнікі і актывісты міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”, грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”, Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання, грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрын), грамадскай дабрачыннай габрэйскай арганізацыі “Хэсэд-Рахамім”, а таксама сябры Рады праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Ларыса Кіркевіч, Таццяна Таранка і Уладзімір Рунге.

Удзельнікі сустрэчы ўзгаднілі, што мэтай працы кааліцыі будзе паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз павышэнне іх удзелу ў жыцці грамадства, інтэлектуальную і фізічную актывізацыю, адстойванне і прасоўванне іх правоў і інтарэсаў, а таксама праз умацаванне патэнцыялу арганізацый, якія працуюць у гэтай сферы.

Уваходзіць у кааліцыю змогуць прадстаўнікі грамадскіх, дзяржаўных, акадэмічных, міжнародных і замежных арганізацый, а таксама эксперты, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Асноўнымі накірункамі сумеснай працы стануць:

  • абмен інфармацыяй і досведам працы;
  • арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей;
  • распрацоўка і ўзгадненне рэкамендацый у Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецце;
  • прадстаўленне інтарэсаў грамадскага сектару краіны на міжнароднай арэне па пытаннях паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

У 2019 г. удзельнікі кааліцыі плануюць правесці некалькі тэматычных працоўных сустрэч, арганізаваць Форум актыўнага даўгалецця і яшчэ некалькі супольных мерапрыемстваў.

У бліжэйшы час будзе таксама створаная старонка кааліцыі ў Фэйсбуку.

Важнай часткай сустрэчы стала таксама ўзгадненне прапановаў у Нацыянальную Стратэгію актыўнага даўгалецця.

Узгодненыя прапановы былі дасланыя 15 лістапада ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, якое займаецца распрацоўкай Стратэгіі.

Пазнаёміцца з дасланымі прапановамі можна тут.

Наступная працоўная сустрэча сябраў кааліцыі адбудзецца ў пачатку 2019 года.

Яшчэ запісы