Прыём заявак на трэвел-гранты для ўдзелу ў канферэнцыі «Грамадства для ўсіх узростаў» падоўжаны да 22 жніўня

Прыём заявак на трэвел-гранты для ўдзелу ў канферэнцыі «Грамадства для ўсіх узростаў» падоўжаны да 22 жніўня

IV Нацыянальная канферэнцыя «Грамадства для ўсіх узростаў» адбудзецца 6 і 7 кастрычніка ў Маскве. Да ўдзелу ў канферэнцыі, абмену ведамі і вопытам запрашаюцца спецыялісты з рэгіёнаў Расіі і іншых краін, якія працуюць у сферы клопату аб сталых людзях і рэалізуюць сацыяльна значныя ініцыятывы ў інтарэсах грамадзян старэйшага ўзросту.

10 спосабаў прасоўвання і аховы правоў сталых людзей на канферэнцыі Habitat III

10 спосабаў прасоўвання і аховы правоў сталых людзей на канферэнцыі Habitat III

У кастрычніку гэтага года ў Кіта (Эквадор) адбудзецца канферэнцыя ААН па жытловым будаўніцтве і ўстойлівым развіцці гарадоў Habitat III. Канферэнцыя будзе скіравана на ўмацаванне абавязацельстваў па забеспячэнні ўстойлівага развіцця гарадскога асяроддзя і стане асновай для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця з місіяй "не пакінуць нікога без увагі".

Дзелімся зборнікам матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі

Дзелімся зборнікам матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі

Тэзісы выступаў экспертаў, якія бралі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Гродне, даступныя цяпер у электронным зборніку. Вы можаце спампаваць зборнік альбо пагартаць яго старонкі на нашым сайце.

Брэсцкі аблвыканкам гатовы да супрацоўніцтва, у Гомельскім аблвыканкаме арганізуюць працоўную сустрэчу

Брэсцкі аблвыканкам гатовы да супрацоўніцтва, у Гомельскім аблвыканкаме арганізуюць працоўную сустрэчу

У Гомельскім аблвыканкаме арганізуюць працоўную сустрэчу па выніках канферэнцыі, Брэсцкі аблвыканкам гатовы да супрацоўніцтва - працягваем атрымліваць адказы на інфармацыйныя лісты аб Рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі.

Мінгарвыканкам і Палата прадстаўнікоў адказалі на інфармацыйныя лісты з Рэзалюцыяй

Мінгарвыканкам і Палата прадстаўнікоў адказалі на інфармацыйныя лісты з Рэзалюцыяй

Арганізатары міжнароднай канферэнцыі "Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння" працягваюць атрымліваць адказы ўладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю.

Улады Віцебшчыны ўлічылі прапановы Рэзалюцыі пры распрацоўцы стратэгіі актыўнага даўгалецця

Улады Віцебшчыны ўлічылі прапановы Рэзалюцыі пры распрацоўцы стратэгіі актыўнага даўгалецця

Арганізатараў канферэнцыі ў Гродне плануюць запрасіць на міжнародную канферэнцыю ў Віцебск, дзе ўвосень таксама будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя са стварэннем планаў дзеянняў у галіне актыўнага даўгалецця.

Атрымалі першыя адказы ад прадстаўнікоў уладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю

Атрымалі першыя адказы ад прадстаўнікоў уладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пачала атрыміваць афіцыйныя адказы на лісты з інфармацыяй пра рэзалюцыю, якія былі накіраваныя ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі напрыканцы траўня.

Рэзалюцыя канферэнцыі накіраваная ўладам і ў міжнародныя арганізацыі

Рэзалюцыя канферэнцыі накіраваная ўладам і ў міжнародныя арганізацыі

Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, культуры, адукацыі, інфармацыі, некалькі камісій парламента, аблвыканкамы, гарадзенскі гарвыканкам, Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей - гэта няпоўны пералік арганізацый, якім была накіраваная Рэзалюцыя міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Павышэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытанях старэння".

  • 1
  • 2