Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Актрыса Гродзенскага драматычнага тэатра. Мае дыпломы акторскага факультэту Беларускай Акадэміі мастацтваў і рэжысёрскага аддзялення Беларускага ўніверсітэту культуры. Актрыса тэатра і кіно, рэжысёрка тэатральнага калектыву.

На сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра больш за 27 гадоў. Здымалася ў кіно (“Каменская-3” , “Сямейные драмы” і інш.), брала ўдзел у спартыўным шоў “Бітва гарадоў” у складзе каманды Гродна. Больш за 20 гадоў з’яўляецца нязменнай вядучай абласных і гарадскіх мерапрыемстваў. Узнагароджаная за шматгадовую дабрасумленную працу і асабісты ўнёсак у развіццё беларускай культуры Ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі і ганаровымі граматамі абласнога і гарадскога выканкамаў.

Са шматлікіх роляў у тэатры – Паўлінка ў спектаклі “Паўлінка”, Анна Дембі ў спектаклі “Гений и беспутство”, Рагнеда ў спектаклі “Рагнеда і Уладзімір”, Эльміра ў спектаклі “Тартюф” і інш.

Сябруе са спортам усё жыццё, займаецца фітнесам, катаецца на ровары, любіць саўну, лазню, мора, горы і сонечных людзей.

“Заставайцеся часцей дзіцём у добрым сэнсе гэтага слова, будзьце аптымістамі і, канешне ж, закаханымі!”