Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Нарадзілася ў Польшчы. Вольна валодае рускай і беларускай мовамі. Магістарка беларускай філалогіі Варшаўскага Універсітэта, бакалаўр славянскай філалогіі Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. Скончыла Студыю Усходняй Еўропы ў Варшаўскім Універсітэце. Мае вопыт выкладання польскай мовы як замежнай людзям рознага ўзросту.

З УЗВ звязана з 2014 г.. 2014 – 2015 гг. – Асістэнтка выкладчыка польскай мовы ў УЗВ, з 2015 г. – выкладчыца польскай мовы ва УЗВ і ў Цэнтры дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У  2010 г. – выкладчыца польскай мовы дзецям у Школьным Пункце Роднай Мовы ў Вільні, 2008-2009 гг. і 2010-2011 гг. – валанцёрка-выкладчыца польскай мовы уцекачам ў Любліне і Варшаве.