Трэнінг “Ёга Смеху” для студэнтаў УЗВ

Трэнінг “Ёга Смеху” для студэнтаў УЗВ

Запрашаем усіх ахвотных на трэнінг «Ёга смеху» 3 лістапада.

Ёга Смеху як новая практыка ў ёзе з’явілася ў 1995 годзе. Першаадкрывальнік методыкі — Мадан Катар’я, псіхіятр з Індыі. Зараз гэты метад практыкуецца  ў больш за 100 краінах свету.

Як дапамагае смех? Усе ведаюць, што смех — гэта здароўе. Ёга Смеха садзейнічае ўзнікненню рытмічнага дыхання, зніжэнню артэрыяльнага ціску, умацаванню імуннай сістэмы арганізма, зніжэнню выкіду гармонаў стрэсу.

Станоўча ўплывае на развіццё творчых здольнасцяў і эмацыйнага інтэлекту.

Гэта звычайныя простыя дыхальныя і  легкія фізічныя практыкаванні, якія выклікаюць натуральны смех. Эфект узмацняецца пры групавых занятках.

Для каго? Ёга смеху не патрабуе фізічнай падрыхтоўцы. Трэба быць апранутым камфортна.

Вядоўца Кася Рэмбеза – ў мінулым годзе валанцёрка ГА “Цэнтр Трэці Сектар” і выкладчыца УЗВ, цяпер інструктарка Ёгі Смеху ў Польшы, якая праводзіцць заняткі для сталых людзей у Варшаве.

Калі: 3 лістапада ў 15:00

Працягласць: 1 гадзіна

Дзе: вул. Будзёнага, 48а-86

Уваход вольны!

Калі Вы жадаеце ўдзельнічаць, трэба запісацца ў асістэнтак у офісе 63.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.