Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гарадзенцы розных пакаленняў пачыталі 7 кніжак на Жывой бібліятэцы ў суботу 25 лютага.

Трэцяя міжпакаленчая бібліятэка была прысвечана як успамінам сталых гарадзенцаў пра гісторыю іх сям’і ды ўласныя жыццёвыя аванцюры і неверагодныя падарожжы, так і дазволіла людзям рознага веку дазнацца больш пра веганскі лад жыцця, ведычную філасофію і жыццё ў міжкультурным шлюбе.

Сваімі ўражаннямі дзеляцца ўдзельнікі:

“Жывая бібліятэка – цудоўнае мерапрыемства, вельмі цікава, захацелася наведаць Шры-Ланку. Жадаю шчасця маладой сям’і,” – зычаць “двухтомніку” Дэні і Дашы, якія распавядалі пра сваю шры-ланкійска-беларускую сям’ю.

“Адкрыла для сябе Уладзіміра і мястэчка Ізабелін,” – падзялілася чытачка кнігі-нашчадка розных культур. А сам герой са скрухай кажа: “Я позна зразумеў, што трэба запісваць усе ўспаміны, толькі калі мне было за 50.” – І дадае для маладых чытачоў: “Так што хоць вы не пагубляйце гэтага, запісвайце!”

“Вельмі спадабаўся расповед веганаў, буду спрабаваць ісці гэтым шляхам”.

“Цікавы і кранальны расповяд пра сям’ю. Лічу, што амаль кожны лёс варты быць “прачытаны”, як кніга,” – дзеліцца чытач кнігі “Пра самую лепшую маму”. “Як жанчына намагалася сабраць усю сям’ю пасля вайны і трымацца разам, гэта неверагодна.”

Матэрыялы з расповядамі жывых кніг – герояў Міжпакаленчай Жывой Бібліятэкі ў хуткім часе з’явяцца на сайце “Універсітэту Залатога Веку” і Hrodna.Life.

Здымкі: Ірына Новік

Жывая бібліятэка была зарганізаваная «Цэнтрам Міжпакаленчага Паразумення», які працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (uzv.by), накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by) пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Яшчэ запісы