Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

stazh_1

За гэты час яны наведалі розныя секцыі, пазнаёміліся з сістэмай самакіравання і сустрэліся з Радай, даведаліся пра метады выкладання і асаблівасці працы, паразмаўлялі са слухачамі і выкладчыкамі.

Гэта ўжо не першая стажыроўка, якая праходзіць у нашым універсітэце. Мэта правядзення такіх стажыровак – пазнаёміць прадстаўнікоў розных арганізацый з нашым досведам павышэння якасці жыцця сталі людзей праз іх актывізацыю.

У перадапошні дзень стажыроўкі госці універсітэта наведалі агульную сустрэчу студэнтаў, на якой выступаў Аляксандр Варламаў з лекцыяй пра філасофію моды. На гэтай лекцыі стажоры атрымалі сертыфікаты і памятныя сувеніры ад кіраўніцтва нашага ўніверсітэта.

stazh

“Асобна выдзеліць нешта з праграмы стажыроўкі немагчыма. Мы бы хацелі ўкараніць ўсё, што ўбачылі тут за гэты тыдзень”.(Аляксандра, Кобрын)

“Я прыехаў, каб паглядзець на працэс працы са сталымі людзьмі. Калі б я жыў у вялікім горадзе – я ўпэўнены, што заўтра адкрыў бы такі Універсітэт, таму што лічу, такая установа проста неабходна. Але я думаю, што абавязкова зраблю некалькі секцый па вашаму ўзору”. (Мікалай, Столін)

“Гэта вельмі важна, што ва “Універсітэце Залатога Веку” шмат увагі надаецца таму, каб развіваць і дапамагаць адкрываць падобныя установы ў іншых гарадах. Для мяне нават было крыху дзіўным, што кіраўніцтва універсітэта так шмат аддае іншым, яны нічога не хавалі ад нас”.

“Напачатку ў мяне быў сумбур у галаве, але з кожным днём стажыроўкі ўсё станавілася больш зразумелым. Я атрымала адказы на ўсё свае пытанні, цяпер я ведаю, як пачаць адкрываць падобны ўніверсітэт у Кобрыне, куды рухацца далей”.

“Мне вельмі спадабаліся выкладчыкі, якіх мы бачылі. Дабразычлівасць, усмешка, шчырасць, цярпенне – осноўныя прынцыпы на занятках. Хачу адзначыць высокі прафесійны узровень выкладчыкаў”. (Вера, Кобрын)

“Мне вельмі спадабаліся секцыі, якія мы наведалі. Вельмі разнапланавыя веды, кожны можа знайсці курс на свой густ. Ёсць і моўныя курсы, і творчыя, і тэхнічныя, і заняткі, накіраваныя на паляпшэнне здароў’я”. (Раіса, Кобрын)

“Зносіны паміж людзьмі, канкрэтныя справы, занятасць, пачуццё сваёй неабходнасці – вось, што дае “Універсітэт Залатога Веку”. Мяне вельмі ўразіла арганізацыя працы са сталымі людзьмі, больш таго – пасля стажыроўкі вельмі хочацца стварыць нешта падобнае і ў сваім рэгіёне”.

“І я спадзяюся, што мы будзем ладзіць агульныя праекты не толькі з УЗВ, але і з іншымі ўдзельнікамі стыжыроўкі”. (Галіна, Жалудок)

Яшчэ запісы