Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

3 траўня адбылася традыцыйная сустрэча-віншаванне падапечных валанцёрскага клубу УЗВ. Валанцёры Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення і слухачы “Універсітэту Залатога Веку” падрыхтавалі творчыя выступы, пачастункі і сувеніры для сталых людзей.

Падапечныя валанцёрскага клуба – пацярпелыя ад нацыянал-фашызму і “дзеці вайны” былі радыя ўбачыцца з валанцёрамі і сваімі аднагодкамі.

Слухачкі УЗВ падрыхтавалі літаратурна-музычныя кампазіцыі, на сустрэчы панавала вельмі цёплая, сапраўды хатняя атмасфера.

спевы

Ганаровы слухач “Універсітэту Залога Веку” і ўдзельнік “Жывой бібліятэкі” Іван Буднік прачытаў для гасцей свае вершы.

Іван Буднік

Расчуленыя падапечныя дзяліліся гісторыямі свайго жыцця.

гісторыі

Слухачкі курсаў “Дэкаратыўнае садаводства” і “Натхненне” падрыхтавалі падарункі – кветкі і вязаныя прыхваткі для падапечных. Тым з іх, каму было складана прыйсці на вечарыну, валанцёры перададуць падарункі асабіста.

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.
Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.