У Мількаўшчыне, на Радзіме Элізы Ажэшкі

У Мількаўшчыне, на Радзіме Элізы Ажэшкі

Апошняя выязная вандроўка па цікавых мясцінах прывяла слухачоў курса “Сцяжыны літаратурнай Гарадзеншчыны” ў Мількаўшчыну – Край, дзе лунае дух вялікай пісьменніцы, дзе зберагаецца памяць пра яе. У будынку, дзе месцілася школа, зараз працуе музей. Дакладней, цэлы комплекс музеяў, галоўны між якіх прысвечны творчасці Элізы Ажэшкі. Тут і музей школы, і гістарычны, і літаратурны, і лекавых траваў. Кожны куток – своеасаблівы музей. Усё старанна збіраецца і дбала захоўваецца дырэктаркай, спадарыняй Таццянай Савянковай і яе памочніцамі. Гэтым разам міла было сустрэць апранутых у беларускія строі дзяўчынак-школьніцаў, якія суправаджалі экскурсію, чыталі вершы. Напрыканцы прапанавалі паслухаць творы Максіма Багдановіча.

Нашы студэнты быццам вярнуліся ў свае даўнія гады, гледзячы на школьныя прылады, парты, мапы, адзенне. Акунуліся ў свет гісторыі Краю, літаратурных здабыткаў.

Мілая гасціна з зёлкавай гарбаткай, мёдам, печывам завяршыла наш побыт у музеі.

А яшчэ мелі вадроўку на месца, дзе была калісьці сядзіба Паўлоўскіх. Прайшліся па алеі Элізы, паслухалі вершы паэкі Любові Русілкі, якія натхнёна чытала спадарыня Таццяна.

Гэта быў незвычайны дзень: сонечны, цёплы, напоўнены радаснымі сустрэчамі з дарагімі кожнаму патрыёту нашай зямлі духоўнымі скарбамі.

Сваімі уражаннямі ад вандроўкі падзялілася слухачка УЗВ Надзея Дзянісевіч:

Мы имели возможность соприкоснуться с традициями, народными преданиями и особенностями жизни этой местности во второй половине 19 века, когда здесь жила писательница. С удовольствием мы прошлись по кленовой аллее, где она ходила, осмотрели территорию бывшей усадьбы, где она жила, полюбовались красивыми видами окрестности и прилетевшими аистами. Не удивительно, что в творчестве писательницы особое место занимает колоритное описание природы. Она жила в окружении цветущих лугов, чудесных садов и парков. дышала воздухом наполненным ароматами различных трав и цветов. К сожалению, сегодня не сохранился дом, где родилась писательница, место усадьбы обозначено всего лишь большим камнем, а вместо четырех липовых аллей, ведущих к дому, имеется одна — кленовая.

Радует то, что в наше время не перевелись еще энтузиасты и альтруисты, которые любят свою малую родину и заботливо хранят историческое наследие. Госпожа Татьяна, которая встретила нас с хлебом-солью, истинная общественная хранительница памяти писательницы. С особой любовью и теплотой рассказала она нам о проделанной работе по сбору экспонатов для создания музея, о присвоении базовой школе в 2006 году имени Элизы Ожешко. Сегодня в бывшей школе-музее всё напоминает об эпохе писательницы. Здесь каждый класс своего рода мини-музей. В музее широко представлены фотографии, книги, репродукции, утварь 19 века.

Но главное — здесь нет равнодушия к прошлому, а наследие писательницы бережно, хранится и приумножается.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.