Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Прадстаўнікі міністэрстваў, навуковых інстытутаў, іншых дзяржаўных структур, міжнародных і грамадскіх арганізацый на працягу двух дзён абмяркоўвалі ў Мінску пытанні, звязаныя са старэннем насельніцтва.

Сустрэчу вёў Аляксандр Сідарэнка (на здымку ніжэй), які з’яўляецца адным з найлепшых у свеце спецыялістаў па пытаннях старэння.

Аляксандр Сідарэнка

Ён грунтоўна распавёў пра “гісторыю пытання” (хто і калі ініцыяваў розныя дакументы і акцыі, накіраваныя на адстойванне інтарэсаў сталых людзей), пра міжнародныя дакументы, якія тычацца пытанняў старэння, пра тое, якім чынам гэтыя пытанні вырашаюцца ў розных краінах.

вымярэнні старэння

Асаблівая ўвага была нададзеная пытанням распрацоўкі нацыянальных і рэгіянальных стратэгій дзеянняў у галіне старэння.

Аляксандр Сідарэнка, семінар па старэнні

семінар па старэнні

Аляксандр Сідарэнка, семінар па старэнні

У канцы сустрэчы, арганізаванай 14-15 снежня прадстаўніцтвам ЮНФПА (Фонд ААН па народанасельніцтву) яе ўдзельнікі вызначылі пяць прыярытэтных задач для Беларусі ў галіне старэння:

1. Даследаванне сітуацыі

2. Папулярызацыя і асветніцкая праца па пытаннях старэння

3. Распрацоўка нацыянальнай і рэгіянальных старэгій дзеянняў у галіне старэння

4. Пашырэнне спектра асноўных удзельнікаў рэалізацыі палітыкі ў галіне старэння і каардынацыя дзеянняў паміж імі

5. Уключэнне пытанняў старэнняў у існуючыя дзяржаўныя і рэгіянальныя палітыкі (мэйнстрымінг).

Арганізатары сустрэчы паабяцалі, што дыскусія па гэтых пытаннях будзе актыўна праводзіцца ў Беларусі на працягу наступных некалькіх год.

семінар па старэнні

Гарадзеншчыну на сустрэчы прадстаўлялі дырэктарка праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Лана Руднік, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік, а таксама начальнік аддзелу ўпраўлення па сацыяльнай абароне насельніцтва гарадзенскага гарвыканкаму Наталля Шэмет.

Нагадаем, што ўлады горада разглядаюць зараз прапанову кіраўніцтва праграмы “Універсітэту Залатога Веку” аб стварэнні гарадской праграмы “Горад, прыязны да сталых людзей”, якая фактычна можа стаць асновай для распрацоўкі першай у краіне рэгіянальнай праграмай дзеянняў па пытаннях старэння.

У матэрыяле выкарыстаныя ўласныя фотаздымкі і здымкі з сайта unfpa.by

Яшчэ запісы