Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ён сапраўды незвычайны – адзіны ў Гародні прыватны музей, створаны Янушам Парулісам. Бо такое колькасці экспанатаў на параўнальна невялікай выставачнай плошчы няма хіба не толькі ў нашым горадзе, але і ва ўсёй Беларусі.

Сціпла названы калісьці музеем быту, ён мае экспазіцыі з многіх галінаў культуры: жывапісу, скульптуры, літаратуры. Гэта і музей дасягнення ў прамысловай сферы розных часоў, нашай гісторыі.

Аповед-экскурсія спадара Януша ўражвае найперш тым, што ўвесь гэты скарб успрымаецца ім як праўдзівая духоўная спадчына. У зборы ўкладзена душа гаспадара, чалавека ў вышэйшай ступені пазітыўнага.

Ягоны аповед заўсёды напоўнены гумарам, што спрыяе добраму настрою наведвальнікаў. Тыя, хто асабліва цікавяцца здабыткамі літаратуры, не прамінуць арыгінальныя здымкі Элізы Ажэшкі, Зоф’і Налкоўскай, прыжыццёвыя выданні гэтых пісьменніцаў і іншых творцаў нашага Краю.

Слухачы курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” засталіся задаволенымі знаёмствам з музеем і ягоным цікавым гаспадаром.

Яшчэ запісы