Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Цяпер Беларусь застаецца адзінай краінай сярод сваіх суседзяў, дзе такога дакументу няма.

Украіна з’яўляецца адной з найбольш імкліва старэючых краін свету. Згодна з дэмаграфічнымі прагнозамі, у 2025 г. колькасць людзей ва ўзросце ад 60 год і вышэй складзе тут 25%.

Стратэгія вызначае прыярытэтныя віды дзейнасці, накіраваныя на комплексную падтрымку сталых людзей, забеспячэння іх актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, павышенне якасці жыцця і абарону правоў сталых людзей.

Сярод задач, акрэсленых Стратэгіяй, ёсць пункт, які тычыцца фармавання палітыкі навучання на працягу ўсяго жыцця з мэтай далучэння грамадзян сталага веку да ўдзелу ў асветніцкіх працэсах, пашырэнне магчымасцяў авалодвання новымі прафесійнымі і іншымі навыкамі (у тым ліку ў сферах сучасных камунікацый, кампутарнай і інфармацыйнай пісьменнасці).

Стратэгія была прынятая ў студзені бягучага года і разлічаная на перыяд да 2022 г.

Поўны тэкст Стратэгіі (на украінскай мове) глядзіце на нашым сайце.

Сваю Стратэгію дзеяняў у інтарэсах старэйшага пакалення мае таксама Расія.

А што ў Беларусі?

Яшчэ ў 2016 г. на праведзенай на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку” міжнароднай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння” была прынятая Рэзалюцыя, у якой, у прыватнасці , прапаноўвалася:

– распрацаваць Дарожную мапу актыўнага даўгалецця як аснову для наступнай распрацоўкі нацыянальнага і рэгіянальных планаў дзеянняў па забеспячэнні актыўнага даўгалецця;

– уключаць пытанні, звязаныя са стварэннем спрыяльных умоваў для здаровага і годнага старэння, у стратэгіі развіцця рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў;

– улічваць інтарэсы сталых людзей пры прыняцці рашэнняў, звязаных з планаваннем развіцця інфраструктуры (у першую чаргу інфраструктуры жылых забудоваў – спецыяльныя спартыўныя пляцоўкі, пандусы, даступнасць аб’ектаў прадастаўлення паслуг насельніцтву), транспарту, будаўніцтва, сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання і г.д.;

– распрацаваць дзяржаўныя праграмы па годным старэнні, у тым ліку па прадухіленні і пераадоленні праблем дэменцыі.

Рэзалюцыя была дасланая дэпутатам беларускага парламенту, у міністэрствы і аблвыканкамы.

Пакуль, аднак, беларускія ўлады ў гэтым кірунку працуюць недастаткова актыўна і непублічна.

 

Яшчэ запісы