Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем далучыцца да дружнай каманды “Універсітэту залатога Веку” у другім семестры, які пачнецца ў студзені 2018.

Шукаем:

  • валанцёраў-выкладчыкаў для навучання сталых людзей карыстанню смартфонамі і кампутарамі,
  • валанцёраў, якія будуць рыхтаваць да друку ўспаміны сталых студэнтаў УЗВ (маем электронныя версіі тэкстаў),
  • валанцёраў, якія будуць каардынаваць кампаніі па “народным” зборы сродкаў на дзейнасць праграмы УЗВ і на розныя цікавыя праекты (напрыклад, у хуткім часе пачнем краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на ўдзел зборнай каманды беларускіх універсітэтаў трэцяга веку ў Сеньёрыядзе ў Украіне).

У валанцёры-выкладчыкі будуць працаваць са слухачамі УЗВ у офісах,  для люзей, якія будуць займацца працай над успамінамі і каардынаваць краўдфандынгавыя кампаніі магчымая дыстанцыйная праца.

Чакаем вашых заявак на пошту uzv.hrodna@gmail.com.

Зараз у камандзе УЗВ працуе 48 чалавек, якія вядуць амаль 50 курсаў і клубаў, ладзяць розныя мерапрыемствы і імпрэзы, займаюцца даследваннямі якасці жыцця сталых людзей і займаюцца далучэннем Гродна да міжнароднай сеткі “Горад, прыязны да сталых людзей”.

Далучайцеся да каманды!

 

 

Яшчэ запісы