Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за 40 чалавек будзе працаваць ў якасці выкладчыкаў у юбілейным, дзесятым па ліку акадэмічным годзе праграмы УЗВ.

Для некаторых удзельнікаў сустрэчы выкладчыкаў, якая адбылася 9 верасня, гэта будзе першы досвед працы ў адукацыйнай праграме для сталых людзей.

А ты ў якім месяцы нарадзілася?

Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, больш даведацца пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, а таксама пра адметнасці працы праграмы ў гэтым навучальным годзе.

Будзем радыя папрацаваць разам!

Быў складзены таксама папярэдні расклад заняткаў курсаў і клубаў УЗВ. Сёлета іх колькасць у навучальнай праграме можа перавысіць 50!

Да працы гатовыя!

Заняткі курсаў і клубаў распачнуцца з 8  кастрычніка і будуць доўжыцца да 19 красавіка наступнага года.

Пакуль жа  да 14 верасня ідзе запіс студэнтаў на новы навучальны год.

Запісацца на прэзентацыю, дзе будзе прадстаўленая ўся інфармацыя пра сёлетні навучальны год, можна па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС).

Можна таксама запоўніць электронную анкету.

 

Яшчэ запісы