Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі вам ужо споўнілася 55 гадоў, калі вы хочаце апынуцца ў віры студэнцкага і грамадскага жыцця з новымі знаёмствамі і ўражаннямі, цікавымі падзеямі і адчуваннем сваёй запатрабаванасці, калі вы хочаце развівацца, падарожнічаць, вывучаць замежныя мовы і адчуваць сябе здаровым — запрашаем ва «Універсітэт Залатога Веку».

У другім семестры студэнтаў УЗВ чакаюць мноства розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Другі семестр пачынаецца з 10 студзеня 2019 года і будзе доўжыцца да 30 красавіка 2019 года.

Прыйдзіце да нас і вы атрымаеце:
— веды і ўменні, якія дапамогуць вам якасна жыць
— новых сяброў і цікавую кампанію людзей рознага ўзросту
— магчымасць навучацца ў прафесіяналаў
— магчымасць рэалізаваць свае мары і інтарэсы
— мноства станоўчых эмоцый

Як стаць студэнтам УЗВ?

1) Прачытаць аб’яву
2)Патэлефанаваць па любым з нумароў 62-01-81, 68-62-80 або +375 29 292 01 81; +375 33 634 10 41 (МТС)
3)Прыйсці ў офіс па адрасе вул. Будзёнага 48а-63 або вул. Ціміразева 10 / 1-16
4)Запісацца на курсы і клубы, якія вас цікавяць
5)Падпісаць дамову
6)Аплаціць навучанне ў праграме
7)Прыйсці на заняткі 2 семестра (з 14.01.2019)

Колькі каштуе ўдзел у праграме?
95 рублёў адным плацяжом для тых, хто не мае пасведчання выпускніка за любы з апошніх 3-х гадоў
100 рублёў у 2 этапы для тых, хто не мае пасведчання выпускніка за любы з апошніх 3-х гадоў
75 рублёў адным плацяжом для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3-х гадоў
80 рублёў у 2 этапы для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3-х гадоў

Засталіся пытанні?
Тэлефануйце 62-01-81, 68-62-80 або +375 29 292 01 81; +375 33 634 10 41 (МТС)
Пішыце uzv.hrodna@gmail.com

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» у Гродне з’яўляюцца прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар».

Больш артыкулаў аб нашай дзейнасці глядзіце на сайце www.uzv.by

 

Яшчэ запісы