Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за 150 чалавек узялі ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, прысвечанай сканчэнню восьмага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”.

Вялікая зала кавярні ледзь змясціла ўсіх, хто завітаў на імпрэзу. Яшчэ перад яе пачаткам можна было наведаць выставы творчасці, радрыхтаваныя ўдзельнікамі курсаў “Натхненне майстрыхі” (кіраўніца Тамара Герасіменка), “Майстэрства жыць і радавацца” (кіраўніца Даша Іманава), “Жывапіс” (кіраўніца Ганна Чуканава).

Выстава курса “Натхненне майстрыхі”
Гэтую карціну Ала Дзенісенка (курс “Жывапіс”) падаравала праграме УЗВ

Імпрэза распачалася з выступу ўзорнага дзіцячага аркестра пад кіраўніцтвам Людмілы Пекарскай.

Затым на сцэну выйшаў хор “УЗВышша”, які выканаў студэнцкі гімн “Гаўдэамус”.

Дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік і сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік падсумавалі вынікі сёлетняга навучальнага года.

Яны, у прыватнасці, адзначылі, што сёлета студэнтамі УЗВ былі больш за 200 чалавек, якія навучаліся у 45 курсах і клубах. Студэнтамі УЗВ былі арганізаваныя каля 20 дабрачынных, культурніцкіх і інтэграцыйных акцый.

Надыходзіць самая ўрачыстая частка праграмы. На сцэну запрашаюцца Раіса Малыхіна, Тамара Эльяшэвіч, Ларыса Кіркевіч, Ганна Стрыха, Іван Буднік, Вера Кунцэвіч, якія атрымліваюць сертыфікаты Пачэсных студэнтаў УЗВ.

Затым гучаць прозвішчы студэнтаў, якія атрымліваюць пасведчанні сёлетніх выпускнікоў УЗВ.

Бурнымі апладысментамі, кветкамі і словамі падзякі ўдзельнікі імпрэзы сустракаюць выкладчыкаў ўніверсітэту (сёлета ў гэтай ролі працавалі больш за 40 чалавек), а таксама Раду УЗВ, якая зрабіла вельмі шмат для таго, каб зрабіць жыццё праграмы максімальна цікавым і разнастайным.

Лана Руднік віншуе выкладчыкаў і сябраў Рады УЗВ
Сябры Рады УЗВ

Песня і словы прывітання гучаць ад гасцей з кобрынскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія прыехалі павіншаваць гарадзенцаў.

Свае віншаванні студэнтам УЗВ даслалі таксама партнёры з Мар’ямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку (Літва), а таксама са Школы сеньёраў з латыскага гарадка Краслава.

Надыходзіць час прэзентацыі творчасці студэнтаў УЗВ.

Класічныя танцы ўдзельнікаў клуба гістарычнага танца (кіраўнік Мікіта Іваноўскі) змяняюць палымяныя выступы ўдзельнік курса DivaLatina (кіраўніца Людміла Тарасенка).

Курс “Гістарычныя танцы”
Вальс ад курса “Гістарычныя танцы”
Танец ад курса “Diva-latina”

Сваімі спевамі радуюць публіку ўдзельнікі хора “УЗВышша” (кіраўніца Ірына Дзейкала) і клуба “Тур па Польшчы з песняй” (кіраўніца Катажына Рэмбеза).

Курс “Тур па Польшчы з песняй” разам з кіраўніцай Касяй Рэмбезай

Вечарына сканчаецца танцамі пад добра вядомыя ўсім мелодыі 70-80 гг.

Цяпер ва “Універсітэце Залатога Веку” пачынаюцца канікулы, якія будуць доўжыцца да верасня бягучага года, калі пачнецца набор ва УЗВ-9.

Глядзіце фотаальбом з выпускной сустрэчы УЗВ-8.

_DSC7008


Яшчэ запісы