Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты, выкладчыкі і партнёры праграмы УЗВ 26 красавіка ўзялі ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, прысвечанай сканчэнню дзявятага навучальнага года.

Традыцыйна “Гаўдэамус”, гімн ўсіх студэнтаў, даў пачатак імпрэзе.

Людміла Матвеева чытае верш

Потым Людміла Матвеева прачытала верш Алеся Ставера “Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату…”, прысвечаны роднай мове.

Спявае хор “УЗВышша”

Хор “УЗВышша” пад кіраўніцтвам Ірыны Жыгулінай выканаў песні “Завешся ты ласкава Белай Руссю” і “Спявайма, сябры дарагія” пад акампанемент Тамары Эльяшэвіч.

Лана і Вітаўт Руднікі

Дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік і сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік прадставілі вынікі сёлетняга навучальнага года.

Прагучалі цёплыя словы падзякі і шчырыя апладысменты сябрам Рады УЗВ, выкладчыкам курсаў і клубаў, а таксама партнёрам, якія падтрымлівалі дзейнасць УЗВ на працягу гэтага акадэмічнага года.

Марына Пілічава, выкладчыца курса французскай мовы

Многія выкладчыкі дзяліліся сваімі ўражаннямі ад гэтага акадэмічнага года, дзякавалі студэнтам за актыўнасць, адкрытасць і досвед, якім яны ніколі не шкадуюць дзяліцца.

Аляксандр Маршэўскі, прадстаўнік ААТ “Прыёрбанк”
Лана Руднік і Вольга Вялічка, дырэктарка “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”

Прывітаць студэнтаў прыйшлі нашыя партнёры, Вольга Вялічка, дырэктарка ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” і  Аляксандр Маршэўскі, прадстаўнік ААТ “Прыёрбанк”.

Уручэнне сертыфікатаў ганаровых студэнтаў

Сертыфікаты ганаровых студэнтаў УЗВ у гэтым годзе атрымалі Людміла Быльская і Рыма Алізаровіч.

Прагучалі прозвішчы студэнтаў, якія атрымліваюць пасведчанні сёлетніх выпускнікоў УЗВ, а таксама падзякі за актыўны ўдзел у праграме.

Пасля сканчэння ўрачыстай часткі творчыя курсы і клубы УЗВ падрыхтавалі шыкоўны канцэрт.

Удзельніцы курса “ДзіваЛаціна”
Курс “DivaLatina”
Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін

Удзельніцы курса “DivaLatina” падарылі гледачам сальсу і самбу, а кіраўнікі курса Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін – аргентынскае танга.

Святлана Елісеева і Вольга Яроцкая, курс “Творчы палёт”
Лілія Грыгарук, Валерый і Надзея Дзенісевічы, курс “Творчы палёт”

Курс “Творчы палёт” (кіраўніца Анна Іванова) паказаў слухачам УЗВ дзве тэатральныя замалёўкі паводле баек Крылова.

Спявае спадарыня Вера Кунцэвіч

Вера Кунцэвіч, вядучая вечара і ганаровая студэнтка праграмы УЗВ, акапэльна выканала дзве беларускія народныя песні “Разлілася рэчка” і “Рэчанька”.

Вакальная група: Надзея Дзенісевіч, Святлана Налобіна, Ірына Сідзюк і Валянціна Вангул

Вакальная група выканала ўкраінскую народную песню “Цвіте терен” і беларускую народную песню “Ой, Ваня-Ванюшка”.

Дэфіле “Я дзяўчынка і я хачу сукенку”. Надзея Дзенісевіч, Тамара Мухіна, Святлана Елісеева, Ларыса Кухарэнка, Ірына Сідзюк і Алена Мароз

Скончыла вечар дэфіле “Я дзяўчынка і я хачу сукенку” ад удзельніц клуба “Мода. Стыль. Фота.” (кіраўніца Ірына Грэкава).

“Універсітэт Залатога Веку” сыходзіць на канікулы, якія будуць доўжыцца да верасня бягучага года, калі пачнецца набор ва УЗВ-10.

Фота: Аксель Грусон

Яшчэ запісы