Урад Расіі зацвердзіў план дзеянняў у інтарэсах старэйшага пакалення

Урад Расіі зацвердзіў план дзеянняў у інтарэсах старэйшага пакалення

Урад Расіі зацвердзіў план рэалізацыі першага этапу стратэгіі дзеянняў у дачыненні да старэйшага пакалення. Дакумент апісвае дзеянні, якія неабходна будзе зрабіць для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

План складаецца з сямі раздзелаў, якія прадугледжваюць развіццё сучасных формаў сацыяльнага абслугоўвання і рынку сацпаслуг, стымуляванне занятасці пажылых людзей, пашырэнне вытворчасці тавараў для іх патрэб, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, забеспячэнне доступу грамадзян да інфармацыйных і адукацыйных рэсурсаў і фарміраванне ўмоў для арганізацыі вольнага часу.

Беларусь з’яўляецца адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якая не мае сваёй нацыянальнай стратэгіі дзеянняў у інтарэсах сталых людзей.

Пагартаць расійскі План дзеянняў можна ніжэй.

Паводле РИА Новости

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.