Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

   Сяброўкі Ганна і Лілія з Мінску разам ужо 50 гадоў. Яны наведваюць “Універсітэт Трэцяга узросту” у нашай сталіцы. Так здарылася, што, калі быў адбор на ўдзел у стажыроўцы праграмы “Універсітэт Залатога Веку” у горадзе Гродна,  ім трэба было вырашыць хто з іх паедзе, бо месца толькі адно. Лёс выпаў на Ганну. І якое было шчасце, калі ў апошні момант з’явілася магчымасць ехаць ім разам! Ганна і Лілія проста дапаўняюць адна адну, разам жартуюць, падрымліваюць неяк асабліва, па-сваяцку. Яны з  асаблівым чаканнем чакалі паездкі ў Гародню, бо апошні раз былі тут каля сарака год таму. Вось стажыроўка ўжо прайшла, засталіся толькі ўражанні ды ўспаміны.

   Ганна Кручкова:а11233Стажыроўка ва “Універсітэце Залатога Веку”  ўзбагаціла мае веды ў галіне камп’ютарных тэхналогій, вывучэння англійскай мовы. Гісторыі Беларусі, на прыкладзе гісторыі горада Гродна, ўдасканаленне ведаў па беларускай мове, азнаёмілася з асновамі фатаграфіі, псіхалогіі, а таксама з традыцыямі, рамёствамі, беларускіх жанчын. Убачыла, як з дапамогай падручных сродкаў можна ўпрыгожыць дом, сад, пачула Калядныя песні ў выкананні слухачоў Залатога Веку. Прысутнічала на пасяджэнні Рады УЗВ. Дзе дакладна размеркаваныя абавязкі членаў Рады. Гэта вялікая дапамога і падтрымка Кіраўніцтву. Дзякуй кіраўнікам УЗВ за насычаную і змястоўную праграму стажыроўкі, за выдатны падбор выкладчыкаў, гэта прафесіяналы высокага класа, якія ўмела і даходліва даносяць свой ​​прадмет да слухачоў. Асобнае ДЗЯКУЙ куратарцы Олі за цяпло і клопат пра нас, рассяленне, харчаванне і баўленне вольнага часу”.

   12Лілія Шчур: “Я шмат падарожнічаю, пабывала ў многіх краінах і мяне заўсёды здзіўляла жыццё пенсіянераў у гэтых краінах, яны ўсюды ездзяць, усміхаюцца, праводзяць час разам. У нас да апошняга часу было так: пайшоў чалавек на пенсію і нікому, акрамя сваёй сям’і і некалькім сяброўкам, нікому не патрэбны. Зараз, дзякуючы Вам і яшчэ некалькім такім жа энтузіястам ў іншых гарадах жыццё пенсіянераў стала разнастайней, цікавей. Мы зараз становімся сацыяльна – рэабілітаванымі. Мы спазнаем тое, што не паспелі, калі працавалі, гадавалі сваіх дзяцей. А зараз мы можам ўвасобіць свае мары: вывучэнне мовы, камп’ютара і г.д, каб наўзроўні мець зносіны са сваімі дзецьмі, унукамі. Акрамя таго, пашырылася кола зносін, як пастаўлена ў вас гэтая праца – гэта выдатна! Мы, пабываўшы на многіх секцыях, здзівіліся, што ў вас шмат разнастайных секцый, як гаварыцца, на любы густ. Што яшчэ спадабалася: вельмі добры падбор выкладчыкаў. Усе, як адзін, спецыялісты ў сваёй справе, і тлумачаць усё пісьменна і даходліва. Усё: і кіраўніцтва, і выкладчыкі, і слухачы, ставіліся да нас ветліва, стараліся ўсё растлумачыць, паказаць. Усе секцыі вельмі спадабаліся, я б хадзіла на ўсе. Я вельмі ўдзячная Вітаўту і Лане за тое, што яны далі нам магчымасць пабываць у вас на стажыроўцы. Хочацца яшчэ адзначыць працу нашага каардынатара Волечкі, яна нас апекавала, падказвала, што трэба рабіць, распавядала пра горад і вельмі цікава і добра правяла занятак “Роднае слова”. Дзякуй вам усім!!!”


Яшчэ запісы