Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News
Універсітэт Залатога Веку

Да кампаніі з такой назвай далучыліся сталыя гарадзенцы-удзельнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
Напярэдадні Міжнароднага Дня сталых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, яны сфатаграфаваліся з плакатамі ў падтрымку Міжнароднай канвенцыі ААН па правах сталых людзей.Падпісанне Канвенцыі ініцыюе цэлы шэраг міжнародных арганізацый. З іх пункту гледжання, Канвенцыя зможа зменшыць узровень дыскрымінацыі сталых людзей, забяспечыць аснову для рэалізацыі правоў сталых людзей (у тым ліку права на годны ўзровень жыцця), паспрыяць паляпшэнню дыялога паміж пакаленнямі.

Універсітэт Залатога Веку
Падобныя сімвалічныя акцыі ў падтрымку такой канвенцыі праходзяць у гэтыя дні ў многіх краінах свету.
Вы таксама можаце паставіць свой подпіс пад зваротам да ўрадаў розных краін з патрабаваннем падпісаць Канвенцыю ААН па правах сталых людзей.
Для падпісання петыцыі трэба націснуць на гэтую спасылку – http://www.helpage.org/russian/get-involved/russian-test-petition/


Яшчэ запісы

Каментароў - 1

  1. Pingback: Возраст требует действий: Гродно (Беларусь), Орел (Россия), Бишкек (Кыргызстан) | Доброе дело | Региональный общественный фонд помощи престар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *