Першае месца па выніках народнага галасавання і перамога па версіі прафесійнага журы! Гарадзенскі «Універсітэт Залатога Веку» прызнаны лепшай адукацыйнай падзеяй года ў Беларусі!

Гэта стала вядома ўвечары 6 снежня ў час падвядзення вынікаў конкурсу, арганізаванага ў межах 5-га Фестывалю нефармальнай адукацыі, які праходзіў у Мінску.

Падзея года

У інтэрнэт-галасаванні «Універсітэт Залатога Веку» (№42) набраў 351 голас — гэта 33% ад агульнай колькасці прагаласаваўшых і на 100 галасоў больш за яшчэ адзін праект грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар» — Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» (№44), які заняў другое месца.

Вынікі конкурсу "Падзея года"

 

Трэцяе месца заняў Мінскі гарадскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту (№28), што сведчыць пра тое, што адукацыя сталых людзей набывае ўсё большае прызнанне ў Беларусі.

Кіраўніца УЗВ Лана Руднік атрымлівае ўзнагароду пераможцы конкурсу "Падзея года"

Кіраўніца УЗВ Лана Руднік атрымлівае ўзнагароду пераможцы конкурсу «Падзея года»

Прафесійнае журы конкурсу выбірала не аднаго, а 4-х пераможцаў з 47 намінантаў. Прыемна, што і тут у лік пераможцаў патрапіў наш УЗВ!

Дыпломы пераможцаў конкурсу Падзея году

Нагадаем, што на папярэднім Фестывалі нефармальнай адукацыі, які праходзіў у 2012 г., «Універсітэт Залатога Веку» таксама атрымліваў узнагароды — блог УЗВ быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у галіне нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг. Спецыяльную ўзнагароду атрымаў тады таксама цыкл відэаматэрыялаў, прысвечаных УЗВ.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.