Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Віншаванні са святамі, планаванне добрых справаў і пачастункі ад сяброў з Літвы – усё гэта чакала студэнтаў УЗВ, якія сабраліся 10 студзеня на першую пасля вакацый агульную сустрэчу.

Сустрэча пачалася з віншаванняў са святамі ад Дар’і Радзевіч, намесніцы дырэктаркі УЗВ і Ларысы Кіркевіч, старшыні Рады УЗВ.

Студэнты атрымалі таксама падарунак ад Вільнюскага Універсітэту трэцяга веку – традыцыйны літоўскі шакоціс.

Напярэдадні Новага года студэнты і выкладчыкі гэтага ўніверсітэту наведалі наш горад і нават зладзілі сумесную навагоднюю вечарыну са студэнтамі УЗВ.

Ларыса Кіркевіч расказала пра тыя добрыя справы, якія былі зроблены ў першым семестры: прыбіранне могілак, паездка ў дом-інтэрнат у Мураванцы, збор макулатуры.

Студэнты вельмі актыўна адрэагавалі на прапанову новых сумесных мерапрыемстваў і акцый у межах Школы Добрых Спраў.

За час сустрэчы было агучана 14 дабрачынных ініцыятыў.

Сярод новых прапаноў – збор ахвяраванняў для “Аховы птушак Бацькаўшчыны”, сустрэчы ў клубе “Сяброўская гасцёўня”, стварэнне сувенірнага фонда “Майстэрня”, прыбіранне тэрыторыі каля рэчкі па вулАжэшкі і інш.

Школа добрых справаў з’яўляецца адным з галоўных накірункаў працы “Універсітэту Залатога Веку”.

Студэнты УЗВ штогод самастойна плануюць і здзяйсняюць каля дзясятка дабрачынных акцый і мерапрыемстваў на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы