Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

17 лістапада адбылася сустрэча валанцёраў Цэнтра Міжпакаленчага Паразумення. На яе прыйшлі тыя, хто дапамагае сталым падапечным ужо не першы год, і тыя, хто далучыўся ў гэтым навучальным годзе.

Валанцёры падзяліліся навінамі сваіх падапечных, абмеркавалі ідэі для навагодніх віншаванняў, планы валанцёрскага клуба на навучальны год. Вырашылі на наступнай сустрэчы і трэнінгу абмеркаваць асаблівасці камунікацыі са сталымі людзьмі, асабліва ў міжпакаленчых групах.

Наступная сустрэча валанцёраў адбудзецца 9 снежня, калі вы жадаеце далучыцца да працы цэнтра добрымі справамі – тэлефануйце +375 29 779 28 83 (Ганка).

Здымак: Наста Федарцова

Цэнтр Міжпакаленчага Паразумення працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную, фізічную актывізацыю і адстойванне інтарэсаў.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by) пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.