Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

3 лістапада адбылася сустрэча валанцёраў Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення, дзе ўдзельнікі пазнаёміліся з новымі дабраахвотніцамі і запланавалі падзеі на бліжэйшы час.

У лістападзе валанцёры Цэнтру будуць вучыцца здымаць кіно пра сваіх падапечных у партнёрстве з “Майстэрняй сацыяльнага кіно” з Мінску (9-10 лістапада), а таксама запарашаюць усіх паўдзельнічаць у Вольным Кірмашы ў суботу 12 лістапада.

Валанцёры будуць працягваць працаваць са сталымі падапечнымі, ахвярамі нацыянал-сацыялізму і людзьмі ваеннага пакалення, былымі слухачамі “Універсітэту Залатога Веку”.

Падрабязней пра планы Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення можна даведацца з прэзентацыі:

Калі вы хочаце далучыцца да дзейнасці Цэнтру, тэлефануйце яго куратарцы Ганцы Барадзіной: +375297792883.

Цэнтр міжпакаленчага паразумення працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную, фізічную актывізацыю і адстойванне інтарэсаў.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” у партнёрстве з Прыватнай установай «Студыя карысных кампетэнцый» пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».