Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

19 красавіка УЗВ арганізаваў веснавую гульню гарадскога турніра па спартыўным варыянце “Што? Дзе? Калі?” сярод сталых людзей.

Наш турнір робіцца ўжо традыцыйным, гэта гульня з такім складам удзельнікаў была ўжо трэцяй па ліку. Інтарэс да турніру расце, да нас далучаюцца новыя ўдзельнікі і каманды: на нашай пляцоўцы ўпершыню гуляла каманда Белкарда, а ў якасці госця  прысутнічала прадстаўніца ўніверсітэта трэццяга ўзросту пры Звязу палякаў у Беларусі.

У турніры прымала ўдзел 5 каманд: “Азот”, “ГІПА”, “Белкард”, 2 каманды УЗВ: “Залаты запас” (капітан Вера Кузовіна, Зіна Лойка, Ларыса Ганчар, Валянціна Бяляева, Таццяна Жук) і “Самародкі” (капітан Лілія Вільчэўская, Любоў Зорына, Уладзімір Рунге, Тамара Паўленка, Людміла Віннікава, Рыма Куклова).

На турніры гуглялі ў “Сваю гульню”, у якой было 6 тэмаў па 5 пытанняў у кожнай, і ў “Што? Дзе? Калі?” – 2 тура па 10 пытанняў.

У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – каманда “Азот”, 2 месца – “Самародкі”, 3 месца – “Залаты запас”.

Каманды атрымалі граматы, а сімвалічная статуэтка Мудрай савы апынулася ў каманды “Азот”.

Хочацца адзначыць, што пасля кожнай гульні, незалежна ад выніка, людзі адчуваюць уздым, жаданне працягваць і развіваць свае здольнасці.

Менавіта пасля гульні ў камандзе з’яўляецца ўпэўненасць, расце самаацэнка, імкненне пазнаваць новае. Апынаецца, што ніколі не позна, і ў нашым узросце асабліва.

Клуб будзе працягваць сваю працу і на канікулах. Запрашаем усіх ахвотных далучацца.

Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць Наталлі Лясновай +375295879463.

Тэкст Наталлі Лясновай.

Яшчэ запісы