Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дарагія калегі, студэнты і выкладчыкі “Універсітэту Залатога Веку”! Дарагія партнёры! Дарагія чытачы нашага сайту! Шчыра віншуем вас з надыходам Новага 2019 года!

Жадаем усім вам моцнага здароўя, спаўнення мараў, плёну ва ўсіх справах!

У 2018 г. у нашым “Універсітэце Залатога Веку” адбылося шмат цікавых і важных справаў.

У нас працавалі больш за 50 розных курсаў і клубаў, мы зрабілі шмат добрых справаў на карысць горада, прыймалі гасцей, падарожнічалі самі.

Мы разам з партнёрамі зладзілі першы беларускі Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку, спрычыніліся да стварэння нацыянальнай кааліцыі “За годнае даўгалецце”.

Новы год таксама чакаецца багатым на падзеі!

У красавіку адбудзецца юбілейны, ужо дзясяты па ліку выпуск студэнтаў УЗВ.

Мы плануем правядзенне Школы здаровага даўгалецця, Форуму актыўнага даўгалецця, цэлага шэрагу іншых мерапрыемстваў.

Заняткі ва “Універсітэце Залатога Веку” адновяцца 10 студзеня.

 

Яшчэ запісы