Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першы адкрыты гарадскі турнір спартыўнага варыянту гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод сеньёраў, які адбыўся 17 лютага, вельмі спадабаўся ўдзельнікам і сабраў шмат станоўчых водгукаў. Таму ў хуткім часе ўжо запланавана правядзенне ўнутраннага турніру УЗВ.

А мы папрасілі некалькіх удзельнікаў першага турніру падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Валянціна Беляева:

Вельмі хвалявалася і нават крыху баялася перад пачаткам гульні, бо былі заяўлены дастаткова моцныя каманды, якія ўжо маюць досвед удзелу ў падобных гульнях. Вельмі добрая арганізаця гульні, усё было падрыхтавана – бланкі для адказаў, усе неабходныя дакументы, самі пытанні былі вельмі цікавымі. Дзякуй вялікі і камандзе, у якой я была. Мы былі на адной хвалі і вельмі добра разумелі адзін аднаго. А сама гульна падарыла нам шмат эмоцый!

Уладзімір Рунге:

Вельмі спадабалася гульня і высокі ўзровень яе арганізацыі! Спадабалася, што было шмат зацікаўленых удзельнікаў, былі нават заўзятары. Пытанні былі не складаныя, а вельмі складаныя.

 

 

Тамара Паўленка, трэццяя справа

Тамара Паўленка:

Арганізацыя гульні вельмі добрая, напачатку былі агучаны падрабязныя правіла гульні, былі падрабязныя ўводзіны. Вельмі цікавыя пытанні, дзякуй вялікі Наталлі за падбор. Вельмі задаволена сваім удзелам. Пасля гульні засталіся толькі станоўчыя эмоцыі.

Вера Кузовіна:

Вядома, мы хваляваліся, таму што такая гульня праводзілася ўпершыню, досведу ў нас не было. Больш за тое, я не чакала, што збярэцца столькі каманд. Адна справа – гуляць у сваім калектыве у аўдыторыі №18 і зусім іншае – гуляць за УЗВ, такая адказнасць! Азарт ахапіў усіх і абыякавых не было. Абстаноўка была добразычлівай, усе ўсміхаліся, у перапынках размаўлялі адзін з адным. Тэхнічнае забеспячэнне гульні заслугоўвае асобнай хвалы: вельмі зручна было тое, што пытанні былі выведзеныя на экран і наяўнасць мікрафона ў Наталлі. Нават саву знайшлі! Так што, на мой погляд, турнір атрымаўся!

Яшчэ запісы