«Восем жанчын, якія кахаюць» — ва УЗВ адбылася прэм’ера новага спектакля

«Восем жанчын, якія кахаюць» — ва УЗВ адбылася прэм’ера новага спектакля

Інтрыга на працягу ўсяго дзейства, эмацыйная напруга, бліскучае выкананне роляў і заслужаныя апладысменты ды кветкі — гэта ўсё пра прэм’еру новай пастаноўкі тэатральнай студыі «Універсітэту Залатога Веку».

Заслужаныя кветкі і апладысменты ў канцы спектакля

Заслужаныя кветкі і апладысменты ў канцы спектакля

Прэм’ера спектакля адбылася 28 студзеня на сцэне актавай залы камбінату будаўнічых матэрыялаў.

Восем жанчын, якія кахаюць

Нягледзячы на хваляванне, кожная з акторак, якія былі на сцэне (а сярод іх былі і тыя, хто толькі сёлета пачаў наведваць курс акторскага майстэрства) справілася са сваёй роляй на выдатна.

А вось і спіс нашых акторак-гераінь

А вось і спіс нашых акторак-гераінь

Неверагодныя эмоцыі і творчы запал

Неверагодныя эмоцыі і творчы запал

Кіраўнік тэатральнага калектыву УЗВ рэжысёр Васіль Калач пасля спектаклю прызнаўся, што моцна ўражаны выступам калектыва:

Творчая студыя Васіля Калача купаецца ў заслужаных апладысментах

Творчая студыя Васіля Калача купаецца ў заслужаных апладысментах

— Я не чакаў такога выніку, такога натхнення ад іх. Яны зрабілі паўнавартасны спектакль, які можна паказваць гледачу на любой сцэне.

Уражаннямі ад падзеі падзялілася і Лілія Грыгарук, якая толькі што адгуляла адну з роляў у пастаноўцы:

Лілія Грыгарук чарговы раз здзівіла сваім смелым тэатрыльным вобразам

Лілія Грыгарук чарговы раз здзівіла сваім смелым тэатральным вобразам

— Мы вельмі хваляваліся, бо спектакль вельмі складаны: шмат тэксту ды і памяць у нас не вельмі добрая ўжо. Але, думаю, мы справіліся са сваёй задачай на 90% і я вельмі задаволеная!

Пра аграмадную эмацыйную і фізічную напругу кажа і Лідзія Бяганская (на здымку ніжэй злева) і дадае:

Лілія Бяганская

— Сёлета да нас далучыліся новыя студэнты, якія сёння ўпершыню былі на сцэне, і, як вы бачылі, выдатна з усім справіліся. Дзякуй вялікі нашаму кіраўніку, які так творча і натхнёна працуе з намі!

Не першы ўжо раз выступае на сцэне Ганна-Галіна Гапоненка:

Ганна-Галіна Гапоненка згуляла чарговую бліскучую ролю ў пастаноўках тэатральнай студыі УЗВ

Ганна-Галіна Гапоненка згуляла чарговую бліскучую ролю ў пастаноўках тэатральнай студыі УЗВ

— Мы вельмі стараліся! Усе выклаліся на 100%. Ёсць людзі, якія проста неверагодна раскрыліся: такія яркія эмоцыі, павароты лёсу. У нас атрымаўся выдатны акторскі ансамбль і гэта нашая агульная заслуга!

Чакаем выступу на новых сцэнах!

Чакаем выступу на новых сцэнах!

Як адзначыла кіраўніца праграмы УЗВ Лана Руднік, ужо зараз ёсць дамоўленаць пра тое, што спектакль будзе паказаны яшчэ на некалькіх пляцоўках у горадзе.

Больш фотаздымкаў глядзіце ў фотаальбоме спектакля.

Фота Рона Сольфа

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.