Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дзякуючы гэтаму партнёству студэнты «Універсітэту Залатога Веку» атрымаюць дадатковыя магчымасці для атрымання важных экалагічных ведаў і ўменняў.
У сваю чаргу, выкладчыкі і студэнты курса будуць дапамагаць работнікам прадпрыемства павышаць узровень іх экалагічных ведаў, запрашаць іх на свае заняткі, а таксама на інтэграцыйныя мерапрыемствы «Універсітэту Залатога Веку».

Фірма «Біган» спецыялізуецца на вытворчасці абалонак для каўбас і вядомая далёка за межамі Гродна.

Курс “Экалад” дзейнічае на базе УЗВ ужо некалькі год. Дзякуючы яму, студэнты праграмы вучацца быць эка-прыязнымі людзьмі (зніжаць свой негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе), актыўна ўдзельнічаць у сусветным руху за ўстойлівае развіццё, выбіраць карысныя прадукты, вырошчваць вялікія ўраджаі з мінімальнымі выдаткамі мінеральных угнаенняў і г.д.

Прапановы стаць партнёрамі асобных курсаў і клубаў УЗВ накіраваныя таксама шэрагу іншых вядомых беларускіх фірм і прадпрыемстваў, якія таксама могуць зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця сталых гарадзенцаў.

Яшчэ запісы