Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Успамінамі пра сваё жыццё, а таксама гісторыямі пра лёсы сваіх блізкіх падзяліліся 19 студэнтаў УЗВ, якія наведвалі курс “Наш Радавод” пад кіраўніцтвам Любові Зорынай. Аўтары самі прафінансавалі выданне зборніка ўспамінаў.

– “ХХ стагоддзе, на працягу якога існавалі тры пакаленні сем’яў маіх слухачоў, іх бацькоў і дзядуль-прабабуль, было неспрыяльным для апісання сямейных гісторый…

Трагічныя падзеі, заўчасныя страты сваякоў, цяжкія перажыванні закранулі практычна кожную сям’ю. Імкненне зберагчы псіхіку дзяцей ад гэтых ведаў прывяло да поўнага замоўчвання гісторыі рода” – піша ў прадмове да выдання Любоў Зорына (на здымку ніжэй).

Яна адзначае, што прапановае ўсім студэнтам свайго курса напісаць эсэ пра сваю сям’ю, але некаторыя так і не адважваюцца зазірнуць у мінулае свайго роду.

У час заняткаў курса студэнты “Універсітэту Залатога Веку” не толькі знаёмяцца з тэарэтычнымі асновамі збору інфармацыі пра сваіх продкаў, але і наведваюць архівы, фіксуюць свае ўспаміны і ўспаміны сваіх блізкіх. Дзякуючы гэтаму і з’явілася гэтае выданне.

Аўтарамі кнігі сталі А. Рамановіч, Л. Вільчэўская, А. Гацілава, В. Дзянісевіч, В. Кузовіна, В. Янушкевіч, Г. Кузьменка, Г. Сігель, Л. Кіркевіч, Л. Мядзьведзева, Л. Зорына, Л. Матвеева, М. Паўловіч, В. Шарафутдзінава, У. Рунге, Т. Гарбуленка, Т. Паўловіч, Т. Шэмет, Э. Пілецкая.

Любоў Зорына з’яўляецца вядомым у рэгіёне гiсторыкам мастацтва. Яна скончыла Ленінградскі інстытут культуры і Беларускі тэатра-мастацкі інстытут (зараз Акадэмія мастацтва), працавала мастацтвазнаўцай па кантролю ўвоза-вывазу культурных каштоўнасцей за мяжу, загадчыцай мастацкага аддзелу гісторыка-археалагічнага музея. Аўтарка кніг і артыкулаў па сакральным мастацтве Гарадзеншчыны, па помніках кавальства і ліцця у Гродне. Ва УЗВ выкладае з 2014 г.

Яшчэ запісы