Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У першым семестры ў межах навучальнай праграмы “Універсітэту Залатога Веку” прайшло больш за 550 заняткаў курсаў і клубаў. Іх выкладчыкі сабраліся 22 снежня, каб падсумаваць вынікі сваёй працы.

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад працы, распавялі пра поспехі і праблемныя сітуацыі, якія адбываліся ў час навучання, узгаднілі расклад працы на другі семестр.

Разынкай сустрэчы сталі відэавіншаванні, якія выкладчыкі падрыхтавалі для сваіх студэнтаў.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы