Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Што радавала, а што засмучала? Як УЗВ змяняе студэнтаў, а таксама саміх выкладчыкаў? Што матывуе да працы? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы выкладчыкаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, якая традыцыйна праходзіць у час зімовых канікул.

Гэтым разам каля 30 выкладчыкаў курсаў і клубаў УЗВ сабраліся 22 снежня, праз тыдзень пасля сканчэння заняткаў першага семестру.

Пасля знаёства з асноўнымі лічбамі і фактамі, якія тычыліся першага семестру, а таксама абмену ўражаннямі ад сваёй працы адбыўся аналіз асноўных вынікаў навучання.

У некалькіх групах выкладчыкі аналізавалі змены, якія адбыліся ў іх саміх, эфекты навучання для студэнтаў, фактары, якія матывавалі да працы, а таксама праблемы, якія заміналі працы.

Рашэнні некаторых праблемных сітуацый былі знойдзеныя адразу ў час сустрэчы.

У час спаткання былі абмеркаваныя прапановы па зменах у раскладзе заняткаў.

Прыемным сюрпрызам для удзельнікаў сустрэчы сталі падарункі, падрыхтаваныя адміністрацыяй праграмы: кожны з выкладчыкаў атрымаў каляндар на 2018 г., ілюстраваны фотаздымкамі студэнтаў і вядучых курсаў і клубаў УЗВ.

Другі семестр працы “Універсітэту Залатога Веку” пачнецца 11 студзеня.

Яшчэ запісы