Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Роза Корнфелд-Маттэ, Незалежны Эксперт па поўным задавальненні ўсіх правоў чалавека для сталых асоб, выступіла з першай штогадовай справаздачай у Камітэце па правах чалавека ААН у Жэневе напачатку верасня.

Выступаючы з прамовай на адкрыцці  27ай сесіі Камітэта па правах чалавека, яна прызнала, што з’яўленне новага Незалежнага Эксперта па правах сталых людзей адлюстроўвае жаданне ўсіх краін-удзельніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый вырашаць праблемы сталых людзей.

Пачуць сталых людзей

Спадарыня Корнфелд-Маттэ распавяла пра плануемую працу на бліжэйшыя два гады, падкрэсліваючы тры асноўныя прынцыпы, на якіх яна будзе грунтавацца:

  • упэўненасць у тым, што галасы сталых людзей пачутыя
  • няспынная ахова годнасці сталых людзей
  • супрацоўніцтва дзяржаў, грамадскіх супольнасцей і іншых структур

Новая пасада Эксперта была  падтрымана з вялікай перавагай краін-членаў ААН, краіны абяцалі шчыльна супрацоўнічаць з Незалежным Экспертам.

Многія зацікавіліся тым, як Незалежны Эксперт будзе сачыць за выкананнем некаторых правоў, напрыклад, права доступу да правасуддзя, доўгатэрміновага догляду і свабоды ад шматлікіх і перакрыжаваных відаў дыскрымінацыі.

Перашкоды ў абароне правоў сталых людзей

Краіны-члены ААН таксама запыталі, што, на думку Незалежнага Эксперта, з’яўляецца галоўнымі перашкодамі ў абароне правоў сталых людзей на практыцы, і як іх пераадолець.

Некаторыя дэлегацыі, напрыклад, Намібія, Партугалія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Шры Ланка выступілі з прамовамі пра тое, як яны намагаюцца вырашаць пытанні сталення і правоў сталых людзей на нацыянальным узроўні.

Шырокі спектр правоў, на якія неабходна звярнуць увагу

Міжнародная сетка HelpAge, выступаючы ад імя Глабальнага альянсу за правы сталых людзей, заахвоціла Незалежнага Эксперта пашырыць спектр правоў, якія яна абазначыла прыярытэтнымі, і ўключыць, напрыклад, права на прыватнае жыццё і абавязкі дзяржаў  у дачыненні да паслуг трэціх арганізацый.

Таксама HelpAge заахвоцілі да вывучэння такіх сітуацый, калі абавязкі дзяржавы і сям’і ў выкананні правоў чалавека часова няпэўныя.

Брыджэт Сліп, Галоўная дарадца па правах сеткі HelpAge, сказала:

“Хаця пакуль відавочна, што наперадзе яшчэ доўгі шлях з пункту гледжання поўнага разумення таго, як правы чалавека прымяняюцца ў сталым узросце і да сталых людзей, але тое, што цяпер у нас ёсць Незалежны Эксперт, які будзе займацца вывучэннем гэтага і што дыскусія пра правы сталых людзей на штогадовым парадку дня Камітэта па правах чалавека займае адно з галоўных месцаў, гэта хоць і запознены, але ўсё ж такі крок у правільным кірунку”.

Паводле артыкула Сары Марзук, Help Age International

Фота: Антоніо Олмас, HelpAge International