Слухачы Універсітэта Трэцяга Веку з Бэкансфілду (Англія), якія займаюцца ў групе «Сувязь з Беларуссю», выйшлі на сувязь з УЗВ.

Прадстаўніца брытанскай групы Хільда Бранштайн і выкладчыца секцый па ангельскай мове ва УЗВ Ганка Барадзіна абмеркавалі дэталі далейшага супрацоўніцтва.

Камунікацыю паміж слухачамі ўніверсітэтаў вырашылі арганізоўваць у выглядзе скайп-мастоў. Першыя анлайн-сустрэчы слухачоў УЗВ, якія вывучаюць ангельскую, з брытанскімі калегамі адбудуцца ў аўторак 25 лістапада ў 16:00 (для пачаткоўцаў) і ў сераду 26 лістапада а 13:30 (для працягваючых навучанне). Надалей сустрэчы будуць адбывацца ў такі ж час, па чацвертых аўторках і серадах месяца. На Каляды запланаваная сумесная акцыя па абмене паштоўкамі па-ангельску паміж слухачамі ўніверсітэтаў.

Таксама ўдзельнікі брытанскай групы плануюць візіт у Беларусь наступнай восенню.

Калі вы не наведваеце ў гэтым годзе секцыю ангельскай мовы ва УЗВ, але валодаеце мовай і жадаеце выйсці на кантакт з замежнымі калегамі, звяртайцеся, калі ласка да Ганкі Барадзіной (hanna.baradzina@gmail.com або +375297792883)

Даведацца больш пра ўдзельнікаў брытанскай групы і паглядзець прывітальнае відэа можна ў артыкуле Linking With Belarus.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.