Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Эвеліна Пачка, ЕВС-валанцёрка з Польшчы, выкладчыца клуба “За 50 гадзін вакол Польшчы”, дзеліцца сваімі ўражаннямі ад “Універсітэта Залатога Веку”.

„Кожны, хто перастае вучыцца – старэе, не важна, у дваццаць ці ў восемдзесят. Кожны, хто працягвае вучыцца, застаецца маладым”

Генры Форд

Хутка пройдуць два месяцы з часу майго прыезду ў Беларусь і пачатку валанцёрства ў “Цэнтры “Трэці сектар”, а таксама месяц з урачыстага адкрыцця акадэмічнага году ва Універсітэце Залатога Веку. На працягу апошніх чатырох тыдняў у Гродна прыйшла восень, і, дзякуючы лісцю, свет навокал апынуўся залатым і чырвоным. Змянілася таксама атмасфера ў будынку па вуліцы Будзёнага. Цішыню і сфакусаванасць, якія спрыялі планаванню заняткаў і падрыхтоўцы да новага акадэмічнага году замянілі смех і гучныя размовы элегантных людзей ва ўзросце 55+, нашых “залатых студэнтаў”.

Апошнія чатыры тыдні былі для мяне вельмі інтэнсіўным часам. Штодзённа я знаёмілася з новымі людзьмі – студэнтамі і працаўнікамі УЗВ, прыглядалася да іх працы а таксама сама рыхтавалася да вядзення заняткаў польскага клубу.

У чэрвені гэтага году я скончыла вучобу ва ўніверсітэце ў Кракаве і ў верасні, пасля прыезду ў Гродна, я ўсё далей адчувала сабе студэнткай. Мне не хапала лекцый, універсітэцкай бібліятэцы  а таксама размоваў з іншымі студэнтамі ці выкладчыкамі, якія дагэтуль займалі большасць майго часу. Таму я з вялікай нецярплівасцю чакала пачатку заняткаў і … не расчаравалася.

Кастрычнік быў для мяне незвычайным часам, таму што я пазнаёмілася са шматлікімі людзмі, але таксама таму, што я ўдзельнічала ў вельмі цікавых занятках. Памятаю, што калі ўпершыню паглядзела на распісанне заняткаў на семестр, у мяне з’явілася жаданне ўдзельнічаць у кожным з курсаў і клубаў, арганізаваных у межах УЗВ.

Моўныя курсы, літаратурныя, тэатральныя і фільмовыя клубы, воркшопы па рукадзеллі, гімнастыка і шмат іншых. Я была вельмі пазітыўна здзіўлена колькасцю і разнастайнасцю заняткаў а таксама тым, што вялікая частка з іх праводзіцца менавіта слухачамі УЗВ. З радасцю назірала таксама за энергіяй “залатых студэнтаў”, іх аптымізмам і імкненнем да самаразвіцця.

Карыстаючыся магчымасцю, я хацела бы падзякаваць студэнтам, выкладчыкам, усім тым, хто заангажаваны ў працы Універсітэту Залатога Веку ў Гродне. Праца, якую вы робіце, заслугоўвае найвышэйшай павагі. Жадаю, каб кожны дзень вы атрымлівалі радасць і сілу ад таго, чым займаецеся.

Эвеліна Пачка

Яшчэ запісы