Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сваю версію адказу на гэтае пытанне прапануе брытанская лекарка Анні Робертс, кнігу якой мы друкуем у бібліятэцы нашага сайта.

Асаблівасцю выдання з’яўляецца тое, што акрамя пытанняў фізічнага і псіхічнага здароўя аўтарка ўздымае і складаныя праблемы, звязаныя, напрыклад, з перажываннем смерці блізкіх у сталым узросце, з прафілактыкай таго, як “не згарэць” у працэсе дагляду сталага чалавека.

У кнізе таксама ўздымаюцца такія пытанні, як сэксульнае жыццё ў сталым узросце, напісанне тэстаменту і г.д.

Кніга напісаная вельмі даступнай мовай і будзе карыснай не толькі сталым людзям, але і спецыялістам, якія працуюць з людзьмі пенсійнага ўзросту.

Каб пагартаць старонкі кнігі проста навядзіце курсор на яе і кляцніце мышкай. Звярніце ўвагу, што кнігу можна таксама спампаваць.