Як папарэдзіць хваробы пазваночніка і суставаў, а таксама цукровы дыябет

Як папарэдзіць хваробы пазваночніка і суставаў, а таксама цукровы дыябет

Гэтай тэме была прысвечаная заключная ў першым семестры агульная лекцыя УЗВ, якая адбылася 8 снежня.

лекцыя

У пачатку лекцыі Варвара Злобіна пазнаёміла студэнтаў з сайтам праграмы, узгадала падзеі, якія паспелі адбыцца ва УЗВ за апошнія 2 тыдні.

 

Урач-валеолаг Марына Ермаловіч паведаміла студэнтам пра захворванні апорна-рухальнага апарату і іх прафілактыку. Асаблівая ўвага была звернутая на своечасовае выяўленне першых прыкметаў захворванняў, на якасць ежы (не рэкамендавалася есці шмат мяса, салодкага), а таксама на выкананне фізічных практыкаванняў з улікам узроставых асаблівасцяў (замест рэзкіх рухаў — павольныя, на разцяжку).

Экспертка распавяла таксама, чаму развіваецца цукровы дыябет і што рабіць, каб прадухіліць гэтае захворванне.

агульн лекцыя

Студэнтам УЗВ былі прадэманстраваныя простыя тэксты, якія дазволяць  праверыць сваё здароўе ў хатніх умовах.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.