Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На такое пытанне адкажа герантолаг Кірыл Прашчаеў на агульнай лекцыі 7 красавіка.

Падчас лекцыi прафесар Кірыл Прашчаеў распавядзе пра такую адначасова вядомую i загадкавую навуку, як геранталогiя. Слухачы даведаюцца пра тое, што такое старэнне – хвароба цi нармальны працэс, цi можна ў сталым узросце застацца маладым, а калi можна – то як?

Паразмаўляем мы i пра мiфы: цi праўда тое, што чалавек можа пражыць трыста гадоў, цi ёсць лекi ад старэння, цi можна ў сталым узросце займацца спортам i гэтак далей. Таксама мы падыскутуем i пра заўчаснае старэнне i адкажам на пытанне – чаму розныя людзi аднолькавага ўзросту выглядяюць па-рознаму: хто больш маладзейшы, а хто старэйшы.

Безумоўна, не забудземся мы i пра нашых знакамiтых землякоў, якiя зрабiлi значны ўнёсак у развiццё беларускай геранталагiчнай навукi – пра акадэмiка Купрэвiча – заснавальнiка беларускай геранталогii, акадэмiка-бiяхiмiка Астроўскага.

А напрыканцы сустрэчы ў нас будзе невялiкi, але цiкавы трэнiнг пра тое, як можна цiкава сумясцiць практыкаваннi для цела i для мозга.

Кірыл Прашчаеў

Кирилл ПрощаевДоктар медыцынскіх навук, прафесар.

Першы беларускі навукоўца, які абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «геранталогія і герыятрыя».

Дырэктар Навукова-даследніцкага медыцынскага цэнтра «Геронтология» (Масква, Расія). Першы намеснік Старшыні Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання.

Член экспертнага савета па геранталогіі пры Міністэрстве аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

Прафесар Кiрыл Прашчаеў выступіць на міжнароднай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння»,  якая адбудзецца 8-9 красавіка 2016 г. у Гродне.

Пачатак лекцыі 7 красавіка а 11:00 у актавай зале КБМ (вул. Горкага, 100).

Лекцыя адкрытая – запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Яшчэ запісы